Выстава "Мінулае і сучаснасць. Успаміны"
Посещение музея г. НОВОПОЛОЦКА
Восень - вельмі важная пара года. Лісце дрэў жоўкне і валіцца, дзень робіцца карацей, у хуткім часе наступяць халады. Але праз традыцыйны погляд вельмі важнае значэнне надаецца ўборцы ўраджаю, з якім у беларусаў звязаны святы Дажынкі, Багач, Пакровы.
Да Году міра і стварэння і 55-годдзю музея, Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка адкрыў выставу з фондаў музея, звязанай з матэрыяльнай і духоўнай культурай Віцебшчыны, акцэнтуючы ўвагу на важнае значэнне земляробства як у мінулым, так і ў сучаснасці, а таксама ўспамінам пра самую першую выставу музея ў новым будынку на Маладзёжнай 45/3 у далёкім 1997 годзе.
На выставе прадстаўлены прадметы побыту беларусаў, якія ўяўляюць сабой матэрыяльную каштоўнасць нашага народу: рушнікі, прадметы інтэр'еру, гліняныя збаны, прылады працы і многае іншае. Важным момантам выставы з'яўляецца дэманстрацыя габеленаў майстроў Беларусі.